БЕЛ Ł РУС

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1852 пацыенты з COVID-19

30.01.2021 / 14:25

Nashaniva.com

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруса ў Беларусі на 30 студзеня склала 246 570, прырост хворых за апошнія суткі — 1 852 чалавекі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго спецыялісты беларускіх лабараторый правялі 4 453 387 тэстаў для выяўлення інфекцыі, у тым ліку за апошнія суткі — 18 266 тэстаў.

Ачунялі і выпісаныя з медустаноў 233 499 пацыентаў, у якіх раней быў выяўлены COVID-19. Колькасць тых, хто справіўся з хваробай, склала 2 100.

За ўвесь час распаўсюджвання каранавіруса ў краіне памерлі 1 708 пацыентаў з каранавірусам. За суткі — 10 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула