БЕЛ Ł РУС

У Брэсце сілавікі прыйшлі ў культурную прастору. Яе кіраўніка Аксану Гайко павезлі на апытанне

27.01.2021 / 20:56

Nashaniva.com

У сераду 27 верасня Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю праводзіў агляд у Прасторы КХ. Перад гэтым інспектары дэпартамента правялі аналагічнае мерапрыемства дома ў кіраўніка прасторы Аксаны Гайко. Пасля агляду ў прасторы Аксану Гайко павезлі ў ДФР, паведамляе Брэсцкая газета.

Прастора КХ — гэта незалежная культурная прастора ў Брэсце. Адкрыта ў лістападзе 2014 года калектывам тэатра «Крылы халопа». Створана як пляцоўка для адукацыйнай, прэзентацыйнай, даследчай працы і камунікацыі ў галіне тэатра, сучаснага мастацтва, нефармальнай адукацыі. Праца КХ накіравана на актывізацыю культурнага жыцця ў рэгіёне і Беларусі, падтрымку мясцовых ініцыятыў. Прастора КХ адкрыта для рэалізацыі праектаў мясцовай супольнасці, накіравана на фарміраванне актыўнай пазіцыі ўдзелу і ўплыву на сваё жыццё і жыццё супольнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула