БЕЛ Ł РУС

Белстат: Сярэдні заробак за снежань — 1474 рублі «бруднымі»

25.01.2021 / 16:12

Nashaniva.com

У снежні, паводле звестак Белстата, сярэдні заробак у краіне склаў 1474,6 рубля. Гэта на 174,1 рубля больш, чым у лістападзе.

Аднак варта ўлічваць, што ў снежні заробак заўсёды большы, чым у папярэднія месяцы, за кошт выплат у канцы года.

Таксама варта памятаць, што звесткі аб сярэдняй зарплаце публікуюцца да выліку падаходнага падатку (13%) і абавязковых страхавых узносаў (1% з заробкаў работнікаў).

Такім чынам, сярэдні заробак «чыстымі» ў снежні павінен складаць каля 1268,2 рубля. У пераліку ў даляры па сярэднім курсе за апошні месяцы года (2,5576 рубля), гэта прыкладна 496 даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула