БЕЛ Ł РУС

Пад Стоўбцамі прычэп МАЗа вылецеў на сустрэчную і пратараніў легкавік

25.01.2021 / 14:07

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося раніцай 25 студзеня каля в. Мархачоўшчына.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС.

44-гадовы кіроўца МАЗа ехаў з боку Стоўбцаў у напрамку Нясвіжа. У нейкі момант паўпрычэп грузавіка вынесла на сустрэчную, дзе ён урэзаўся ў «Пежо».

У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр «Пежо» атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула