БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская заявіла, што не збіраецца ўдзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах

22.01.2021 / 14:28

Nashaniva.com

Пра гэта яна заявіла падчас сумеснай з міністрам замежных спраў Эстоніі Урмасам Рэйнсалу прэс-канферэнцыі ў Таліне, піша Postimees.

Delfi.ee

«На дадзены момант я не збіраюся прымаць удзел у наступных выбарах», — сказала яна.

Ціханоўская таксама падзякавала Эстоніі за падтрымку.

«Эстонія была першай краінай, якая ўвяла санкцыі супраць Беларусі. Эстонія стала піянерам і падала прыклад іншым у гэтым пытанні. Быць першым вельмі цяжка. Я ўдзячная за цвёрдую пазіцыю Эстоніі. Эстонія ініцыявала дыскусію на тэму Беларусі на міжнароднай арэне», — дадала яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула