БЕЛ Ł РУС

З-за рамонту цепласетак не будуць працаваць школа і садок на Альшэўскага

21.01.2021 / 15:41

Nashaniva.com

22 студзеня плануецца часовае адключэнне гарачага водазабеспячэння і ацяплення з-за аварыйнай сітуацыі на вонкавых сетках цеплазабеспячэння па вул. Альшэўскага, 70 і 74а.

Гэта сярэдняя школа №81 і дзіцячы сад №411.

️Знаходжанне дзяцей у гэты дзень арганізуюць ва ўстановах, размешчаных паблізу, паведамляе тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна».

Для вучняў 81-й школы будуць працаваць дзяжурныя групы ў школе №128, вул. Альшэўскага, 58, навучэнцаў дзіцячага садка №411 чакаюць у яслях-садзе №401, вул. Лынькова, 23е.

У месцах часовага знаходжання дзяцей будуць выкананыя неабходныя санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні і забяспечана гарачае харчаванне.

Пры гэтым школьныя заняткі перанясуць з пятніцы на суботу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула