БЕЛ Ł РУС

Прадстаўнік ЕС: Трэба больш часу, каб санкцыі падзейнічалі

21.01.2021 / 14:52

Nashaniva.com

Санкцыі, уведзеныя Еўраcаюзам у дачыненні да Беларусі, пакуль не далі ніякага эфекту, паколькі на тое, каб іх вынік стаў бачны, неабходна больш часу.

pixabay.com

Такое меркаванне выказаў у чацвер на брыфінгу ў Бруселі прэс-сакратар замежнапалітычнай службы ЕС Пэтэр Стана, піша ТАСС.

«ЕС увёў ужо тры блокі санкцый супраць фізічных асоб (прадстаўнікоў кіраўніцтва краіны, уключаючы Аляксандра Лукашэнку) і кампаній у Беларусі. Што тычыцца эфектыўнасці санкцый у дачыненні да Беларусі — мы пастаянна маніторым яе. Аднак патрабуецца большы час, каб санкцыі падзейнічалі. На жаль, мы пакуль бачым, што рэпрэсіі не спыніліся, і ўсе арыштаваныя застаюцца за кратамі», — адзначыў ён.

У сувязі з гэтым Стана падкрэсліў, што «санкцыйны рэжым у дачыненні да Беларусі носіць адкрыты характар» і можа быць узмоцнены, «пакуль непрымальнае [з пункту гледжання Бруселя] развіццё падзей працягваецца».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула