БЕЛ Ł РУС

Беларусь атрымае порцыю нафты не з Расіі праз Адэсу — Броды

20.01.2021 / 10:43

Nashaniva.com

Беларусь з 20 да 22 студзеня планава перакрыла транзіт нафты на ўчастку «Дружбы» ў напрамку Фенешлітке і Будкавіцы для прапампоўкі нафты з Адэсы на Мазырскі НПЗ.

Пра гэта паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік «Транснафты» Ігар Дзёмін, піша ТАСС.

«У адпаведнасці з планам, беларускі бок сёння перакрыў транзіт у напрамку Фенешлітке і Будкавіцы (паўднёвая галінка «Дружбы») да 22 студзеня з-за рэверсу ўчастка Міхалкі — Броды для прапампоўкі партыі нафты з Адэсы на Мазыр», сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула