БЕЛ Ł РУС

Інвестара Валерыя Астрынскага затрымалі з-за сцяга з Пагоняй на хутары

17.01.2021 / 13:17

Nashaniva.com

Пра затрыманне паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку жонка Валерыя Таццяна Бакланава.

Валерый Астрынскі — інвестар, бізнэс-анёл, сузаснавальнік аб'яднання Angels BAND.

— З учарашняга вечара Валера ў Іўеўскім РАУС. Кормяць, цёпла апрануты, суд у Іўі ў панядзелак гадзін у 10, — напісала ў фэйсбуку ягоная жонка Таццяна Бакланава. — Перадгісторыя. З лета на калодзежы нашай хаткі на хутары вісеў сцяг з Пагоняй. Нікому не перашкаджаў, бо хутар, лес вакол, вёска ў баку. У пятніцу ўвечары прыехалі з малымі на хутар на выходныя. У суботу а 8 раніцы прыехала міліцыя. Паступіла скарга ад мясцовага жыхара (пару бабак-дзедак, ферма), яны павінны адрэагаваць. Склалі пратакол. Калі б проста Пагоня, то ок, але вось БЧБ-фон ніяк нельга. Упісалі адзіночны несанкцыянаваны пікет. Сказалі чакаць званка з запрашэннем у Іўеўскі суд.

У суботу ў 21.30 глядзім з малымі фільм, бачым фары на вуліцы. Гэта ў нас рэдкасць. І адразу стук у дзверы. Тыя ж таварышы, просячы прабачэння, кажуць, што планы памяняліся, начальства дало загад затрымаць. З рэчамі на выхад. А наогул, дзіўныя пачуцці ў мяне ў РБ 2021 ад ланцужка: скарга суседзяў, машына ў цемры, стук у дзверы, на выхад…

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула