БЕЛ Ł РУС

Масавае атручванне ў расійскім Буйнакску: 61 дзіця

13.01.2021 / 10:55

Nashaniva.com

У Буйнакску (Дагестан) зафіксаваныя масавыя выпадкі атручвання людзей. Паводле апошніх звестак атруціўся 71 чалавек, сярод іх 61 дзіця.

Дзеці пачалі паступаць у бальніцу з 9 студзеня, паведамляе ТАСС.

Следчыя органы назвалі папярэдняй прычынай атручвання забруджаную пітную ваду. Прычым да ўстанаўлення крыніцы, якая выклікала харчовае атручванне, жыхарам горада рэкамендавана не піць сырой вады.

У сваю чаргу кіраўнік горада Ісламудзін Нургудаеў мяркуе, што прычынай атручвання дзяцей маглі стаць пратэрмінаваныя прадукты з падарункавых набораў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула