БЕЛ Ł РУС

На маладзечанскай трасе перакулілася аўтацыстэрна са смалой

13.01.2021 / 10:12

Nashaniva.com

У ноч на 13 студзеня на трасе Р28 перакулілася аўтацыстэрна, заблакаваўшы рух транспарту. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС.

Фота МУС

Кіроўца вялікагруза ехаў з боку Мінска, не ўлічыў дарожныя ўмовы. Грузавік занесла, ён прабіў металічную агароджу, выехаў на паласу сустрэчнага руху і перакуліўся.

Аўтацыстэрна перавозіла 21 тону смалы, каля 300 літраў вылілася на дарогу. Падчас аварыі ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула