БЕЛ Ł РУС

У Крупскім раёне 38-гадовая жанчына атрымала цяжкія траўмы, катаючыся на прычэпленым да аўто цюбінгу

12.01.2021 / 15:42

Nashaniva.com

БелТА

Здарэнне адбылося 10 студзеня ў пасёлку Крупскі, паведамляе БелТА.

34-гадовы кіроўца на «Нісане Прэм'ера» ехаў па вуліцы Перамогі паблізу дома №26. Падчас развароту пры буксіроўцы цюбінгу, у якім знаходзілася 38-гадовая жанчына, машына пайшла ў занос.

У выніку цюбінг урэзаўся ў плот, а жанчына атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула