БЕЛ Ł РУС

Сын Ніны Багінскай асуджаны на 12 сутак арышту

5.01.2021 / 19:03

Nashaniva.com

Сын Ніны Багінскай, адной з самых вядомых удзельніц пратэстаў у Беларусі, асуджаны на 12 сутак адміністрацыйнага арышту. Суд Савецкага раёна Мінска прызнаў 43-гадовага Паўла Багінскага вінаватым у «парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў». Суддзя — Марына Фёдарава.

Пратакол, складзены за «непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў», адправілі на дапрацоўку.

Багінскага затрымалі позна ўвечары 31 снежня. Ён ішоў разам з маці, у якой быў бел-чырвона-белы сцяг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула