БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі: 2 студзеня — галалёдзіца, абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі

2.01.2021 / 09:00

Nashaniva.com

2 студзеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет. Месцамі слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўднёва-заходні слабы да ўмеранага. Максімальная тэмпература паветра -2..+3°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра раніцай 0..-1 °С, днём каля 0 °С, увечары каля 0 °С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула