БЕЛ Ł РУС

Футбалісту Шкурыну, які адмовіўся гуляць за зборную пры Лукашэнку, скасавалі адтэрміноўку ад войска

17.12.2020 / 13:5

Nashaniva.com

Форвард маскоўскага ЦСКА Ілля Шкурын выключаны са складу моладзевай і нацыянальнай каманды на 2021 год і пазбаўлены льготы па адтэрміноўцы вайсковай службы, паведамляе «Прэсбол».

Як вядома, 21-гадовы Шкурын быў выкліканы ў моладзевую зборную на вераснёўскія матчы кваліфікацыі супраць каманд Нідэрландаў і Партугаліі, аднак не прыбыў на збор. Ён тады заявіў, што адмаўляецца прыязджаць у зборную, пакуль краінай кіруе Лукашэнка.

Затым прозвішча форварда была выключана са спісачнага складу моладзевай і нацыянальнай каманды на 2021 год. Гэты дакумент Міністэрства спорту і турызму дае права футбалістам на хадайніцтва па адтэрміноўцы вайсковай службы. Цяпер гэтай ільготы форвард пазбаўлены.

Фота ЦСКА

Пра ўчынак Шкурына і магчымыя наступствы разважае футбольны агент Валерый Ісаеў у вялікім інтэрв'ю Тарасу Шчыраму:

«У развітай краіне прэзідэнт ганарыўся б Хіжынковай і Бандарэнкам, а нам прапануюць ганарыцца Азаронкам»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула