БЕЛ Ł РУС

У метро ўведзены абавязковы масачны рэжым

19.11.2020 / 13:20

Nashaniva.com

Фота Наталлі Лубнеўскай

Пра гэта паведамляе Метрапалітэн у сваім тэлеграм-канале.

Таксама ў мінскай падземцы распрацаваны комплекс прафілактычных мер. Усім работнікам метрапалітэна загадана насіць маскі і выконваць супрацьэпідэміялагічныя рэкамендацыі. На ўсіх станцыях і ў вагонах метро размешчаны памяткі, транслююцца гукавыя аб'явы, якія заклікаюць пасажыраў карыстацца маскамі. Гэтыя рэкамендацыі адлюстраваны і на інфармацыйным бягучым радку ў вагонах.

У вестыбюлях усіх станцый размешчаны бескантактавыя сэнсарныя дазатары. Ля білетных кас нанесеныя спецыяльныя палосы для захавання пасажырамі сацыяльнай дыстанцыі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула