11-ы чалавек далучыўся да страйку на БМЗ. Усіх папярэдніх звольнілі
Да страйку на Беларускім металургічным заводзе (Жлобін) далучылася кантралёр Ларыса Шанюк, піша Радыё Свабода.
Яна патрабуе годнай аплаты працы, спынення міліцэйскага гвалту, новых справядлівых выбараў.
Дагэтуль да страйку па адным далучыліся з 29 кастрычніка дзесяць чалавек. Усіх іх звольнілі з працы.