БЕЛ Ł РУС

Беларускія ўлады заклікалі Польшчу выдаць Пуцілу і Пратасевіча

16.11.2020 / 17:12

Nashaniva.by

Беларускія ўлады заклікалі польскі бок выдаць у самыя кароткія тэрміны Сцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча з улікам асаблівай «грамадскай небяспекі іх злачыннай дзейнасці», паведамляе МЗС Беларусі.

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі 16 лістапада прайшла сустрэча з часовым павераным у справах Польшчы ў Беларусі Марцінам Вайцяхоўскім.

Беларускі бок выказаў заклапочанасць «злачыннай дзейнасцю Сцяпана Пуцілы і Рамана Пратасевіча праз створаныя імі экстрэмісцкія Telegram-каналы «Нехта» і «Нехта Live», гаворыцца ў паведамленні.

«Польскі бок заклікалі выдаць Сцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча Беларусі ў самыя кароткія тэрміны з улікам асаблівай грамадскай небяспекі іх злачыннай дзейнасці», — заявілі ў МЗС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула