БЕЛ Ł РУС

Беларусь выслала двух дыпламатаў Брытаніі з-за «дэструктыўнай дзейнасці»

9.11.2020 / 22:29

Nashaniva.com

Двое брытанскіх дыпламатаў абвешчаныя персонамі нон грата ў Беларусі, паведамляе АНТ.

Як праінфармавалі ў МЗС Беларусі, гэта рашэнне прадыктавана «дэструктыўным характарам дзейнасці» брытанскіх падданых.

Гаворка пра вайсковага аташэ Вялікабрытаніі Уайта Байкота Цімаці і намесніка пасла Лізу Тумвуд.

Паводле прадстаўніка МЗС, гэта рашэнне з'яўляецца вымушаным.

«Гэтым рашэннем ніякім чынам беларускі бок не зачыняе дзверы для дыялогу з нашымі брытанскімі калегамі і пакідае іх адчыненымі», — запэўніў Анатоль Глаз.

Як удакладняецца, абодва дыпламаты пакінулі тэрыторыю Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула