БЕЛ Ł РУС

У Гродне ад каранавіруса памерла грамадская дзяячка Таццяна Маліноўская

5.11.2020 / 12:49

Nashaniva.com

Яна памерла ў шпіталі ў выніку каранавіруса і ўскладнення хранічных хваробаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Таццяна Маліноўская (дзявочае прозвішча Петухова) нарадзілася ў 1953 годзе. Працавала настаўніцай гісторыі, грамадазнаўства і беларускай літаратуры ў СШ №1, навуковым супрацоўнікам абласнога гістарычна-археалагічнага музея, была загадчыцай аддзела інстытута «Гроднапраектрэстаўрацыя».

З 1990 года Таццяна Маліноўская працавала выкладчыцай кафедры беларускай культуры Гродзенскага ўніверсітэта. Вывучала архітэктуру Гарадзеншчыны, беларускае народнае мастацтва, выяўленчае мастацтва.

Была адной са стваральніц і першай старшынёй (да 1999 года) Фонду Льва Сапегі. Была сябрам БНФ і дэпутатам гарадскога савета, належала беларускамоўнай каталіцкай інтэлігенцыі. Цэлы час цікавілася грамадскім і культурным жыццём Гродна.

Апошнія месяцы як звычайна выяўляла салідарнасць і неаднаразова са сваёй сціплай пенсіі ахвяравала сродкі для пацярпелых ад рэпрэсій.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула