БЕЛ Ł РУС

У Невадзе абвясцілі перапынак у падліку галасоў на суткі. Разрыў там паўпрацэнта

4.11.2020 / 16:01

Nashaniva.com

Выбарчая камісія Невады (у гэтым штаце разыгрываецца шэсць галасоў выбаршчыкаў) абвясціла аб перапынку ў падліку галасоў да 9-й раніцы 5 лістапада (20:00 чацвярга па Мінску), піша meduza.io.

На момант перапынку палічаныя 86% галасоў. Джо Байдэн мае невялікую перавагу перад Дональдам Трампам, набраўшы 49,3% супраць 48,7%.

У камісіі растлумачылі, што ўжо падлічылі ўсе галасы, пададзеныя непасрэдна на выбарчых участках — як у асноўны дзень галасавання, так і загадзя, а таксама ўсе галасы, аддадзеныя па пошце да 2 лістапада.

На дадзены момант, па падліках CNN і NBC Байдэн забяспечвае сабе 224 галасы выбаршчыкаў, Трамп — 213 (Fox News дае 238 супраць 213). Для выніковай перамогі патрэбныя 270 галасоў выбаршчыкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула