БЕЛ Ł РУС

На вайсковым палігоне ў Печах загінуў курсант

2.11.2020 / 17:02

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося на агульнавайсковым навучальным палігоне.

Радавы Я. Грыб быў курсантам школы падрыхтоўкі мотастралковых і дэсантных падраздзяленняў 72-га Аб'яднанага навучальнага цэнтра.

Абставіны здарэння высвятляюцца камісіяй Мінабароны сумесна са Следчым камітэтам, паведамляе Мінабароны.

Ваеннае ведамства выказвае спачуванні родным і блізкім Я. Грыба і зазначае, што акажа неабходную дапамогу яго сям'і.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула