БЕЛ Ł РУС

Пад Стоўбцамі пара з пісталетам абрабавала краму

2.11.2020 / 08:00

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ўвечары 31 кастрычніка ў вёсцы Ячонка, паведамляе прэс-служба МУС. Мужчына і жанчына зайшлі ў мясцовую краму і, пагражаючы прадметам, падобным да пісталета, забралі ў прадавачкі выручку (каля 2 тысяч рублёў). Перш чым сысці, налётчыкі звязалі жанчыну скотчам.

Пацярпелай удалося вызваліцца і патэлефанаваць у міліцыю. Участковы вызначыў месцазнаходжанне пары, іх затрымалі. Грошы знайшлі ў жанчыны.

Падазраванымі апынуліся жыхары Стоўбцаў. 42-гадовы мужчына раней быў неаднаразова судзімы.

Фігуранты змешчаныя ў ІЧУ. Распачатая крымінальная справа за рабаўніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула