У Мінску затрымалі журналіста БелаПАН Паўла Дабравольскага
Затрыманы журналіст БелаПАН Павел Дабравольскі. Апоўдні ён паспеў паведаміць, што да яго прыйшлі сілавікі ў масках.
Прэс-служба мінскай міліцыі заявіла, што ў адносінах да яго пачалі адміністратыўны працэс, а значыцца, тры наступныя дні да суда ён правядзе за кратамі.