БЕЛ Ł РУС

Уладальнік кветкавага магазіна Максім Харошын, якога пабілі сілавікі, часова з'ехаў з краіны

18.10.2020 / 18:45

Nashaniva.com

Пабіты саўладальнік сталічнага кветкавага магазіна Максім Харошын з'ехаў з сям'ёй з Беларусі на рэабілітацыю, вярнуцца абяцае праз некалькі тыдняў. Пра гэта мужчына паведаміў на сваёй старонцы ў інстаграме.

«Дзякуй Вам вялікі, Беларусы, Вы неверагодныя і мы абавязкова пераможам. Я вярнуся і зусім хутка буду дастаўляць Вам любімыя кветкі. Дзякуй Вам і беражыце адзін аднаго», — напісаў ён.

Нагадаем, 13 кастрычніка ў Мінску жорстка затрымалі аднаго з уладальнікаў сталічнага кветкавага магазіна 34-гадовага Максіма Харошына.

З РУУС мужчыну павезлі на хуткай у бальніцу. Максім распавёў пра збіццё падчас затрымання і ў аддзеле міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула