БЕЛ Ł РУС

Што вядома пра затрыманага ў Докшыцах былога міліцыянта Юрыя Мацеюна

10.10.2020 / 23:21

Nashaniva.com

Фота з газеты «Родныя вытокі».

У Докшыцах (Віцебская вобласць) затрыманы Юры Мацяюн, афіцэр міліцыі ў адстаўцы. На яго доме ад 9 жніўня вісеў нацыянальны сцяг. «Міліцыянты сфоткалі сцяг, а потым затрымалі гаспадара і звезлі ў пастарунак», — паведамілі чытачы «Нашай Нівы» з Докшыцаў.

Мацяюн працаваў у міліцыі яшчэ ў 90-я гады. Ён мае вышэйшую юрыдычную адукацыю.

Калі сышоў з міліцыі, працаваў юрыстам у розных арганізацыях Докшыцкага раёна. Беларускамоўны. Заўсёды трымаўся дэмакратычных поглядаў, у такіх жа каштоўнасцях выгадаваў сваіх дзвюх дачок.

Паведамляецца, што Мацеюна пакінулі за кратамі да суда ў панядзелак. 

Нацыянальная сімволіка беларусаў ў РБ не забароненая, а вывешваць на сваіх дамах кожны грамадзянін па законе мае права ўсё, што хоча. Таму, магчыма, Мацеюну выставяць нейкае іншае абвінавачванне, так не раз бывала ў падобных выпадках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула