БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская сустрэлася з Макронам

29.09.2020 / 9:59

Nashaniva.com

Фота тэлеграм-канала @pulpervoi.

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, які знаходзіцца з візітам у Літве, раніцай сустрэўся з лідарам беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай, піша Delfi.lt.

Ціханоўская атрымала абяцанне дапамогі ў імкненні да перамоваў па ўрэгуляванні палітычнага крызісу і вызваленні палітычных вязняў.

«Ён паабяцаў нам зрабіць усё, каб дапамагчы ў перамовах [па вырашэнні] палітычнага крызісу ў нашай краіне», — сказала журналістам у аўторак Ціханоўская.

Як паведаміла ў аўторак прэс-сакратарка Ціханоўскай Ганна Красуліна, на сустрэчы з кіраўніком Францыі павінна была абмяркоўвацца асноўная тэма — магчымасць арганізаваць перамовы аб правядзенні новых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і магчымым пасярэдніцтве іншых краін, сярод іх і Францыі.

Міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус наступным чынам пракаментаваў сустрэчу Ціханоўскай і Макрона.

«Сам факт сустрэчы пасылае выразны мэседж і сведчыць пра падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі, падтрымку апазіцыі. Заява Макрона, што Лукашэнка мусіць пакінуць пасаду, таксама сведчыць пра вельмі выразную пазіцыю», — заявіў Лінас Лінкявічус.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула