БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Мы небагата жывём, але мы ж не жабракі

17.09.2020 / 23:46

Nashaniva.com

Беларусь мы не аддамо, таму што яе любім, а любімую не аддаюць. Пра гэта Лукашэнка заявіў, выступаючы на ​​жаночым форуме «За Беларусь».

«Вы вельмі правільна сказалі — мы ўпершыню ў шматвяковай, тысячагадовай гісторыі нашага старажытнага народа атрымалі гэты суверэнітэт і гэтую незалежнасць. Я ўсведамляю, што мы небагата жывём. Але мы ж не жабракі. Таму што ў нас ёсць гэтая краіна. Калі мы цяпер завагаемся і аддамо гэты кавалак зямлі, загінем не толькі мы, загінуць нашы дзеці і ўнукі. Таму вы маеце рацыю: Беларусь мы не аддамо! Таму што мы яе любім, а любімую не аддаюць!» — падкрэсліў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула