БЕЛ Ł РУС

У РУУС трапіў 12-гадовы падлетак, які ўдзельнічаў у Маршы адзінства

6.09.2020 / 22:50

Nashaniva.com

У РУУС трапіў 12-гадовы падлетак Яраслаў, які ўдзельнічаў у Маршы адзінства. Хлопца выпусцілі ў суправаджэнні маці, піша Анлайнер.

Яраслаў не адмаўляе, што быў на пратэсце. Пайшоў туды сам, без ведама бацькоў. Хлопца затрымалі так: падышлі чацвёра амапаўцаў, пасадзілі ў мікрааўтобус і прывезлі ў Цэнтральнае РУУС. У падлетка папрасілі тэлефон у разблакаваным выглядзе. Сілавікі ўбачылі ролік з мітынгу і забралі смартфон «на экспертызу». Яна можа доўжыцца да дзесяці дзён. Маці падлетка сказалі, што могуць быць прававыя наступствы: пастаноўка на ўлік па справах непаўналетніх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула