БЕЛ Ł РУС

Па СТБ паказалі ВІДЭАзварот Дудзінскага і Кахно, дзе яны прызнаюцца ў «супрацьзаконных дзеяннях»

5.09.2020 / 20:37

Nashaniva.com

Тэлеканал СТБ паказаў відэазварот шоўменаў Дзмітрыя Кахно і Дзяніса Дудзінскага, дзе яны звярнуліся да беларусаў і заклікалі не здзяйсняць супрацьзаконных дзеянняў.

— На сваім прыкладзе хачу перасцерагчы ўсіх тых, хто збіраецца выходзіць на незаконныя мітынгі, акцыі і шэсці аб наступствах. Наступствы будуць, наступствы будуць абавязкова. І наступствы не такія мяккія могуць быць, як вы пра гэта думаеце, — кажа Дудзінскі ў відэазвароце.

— Не рабіце вы супрацьзаконных дзеянняў, — заклікаў ён.

Кахно звярнуўся з аналагічным пасылам:

— На сваім асабістым прыкладзе я хачу перасцерагчы кожнага, хто збіраецца выйсці на незаконна ўзгодненыя шэсці пра тую законную адказнасць, якую прыйдзецца панесці.

Вядучыя ў звароце выкарыстоўваюць шаблонныя пратакольныя фразы, што прымушае ўсумніцца ў шчырасці і добраахвотнасці гэтых прамоваў.

Вядучыя адбываюць адміністрацыйны арышт у 10 сутак за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве». Іх затрымалі 2 верасня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула