БЕЛ Ł РУС

Беларусбанк таксама змяняе ўмовы крэдытавання фізасобам

1.09.2020 / 10:19

Nashaniva.com

Тэрміны разгляду заявак па крэдытах, што выдаюцца фізічным асобам, змяніліся з 5 да 15 дзён.

З 1 верасня часова прыпыняе прыём новых заявак на крэдыт для фінансавання нерухомасці на ўмовах, вызначаных банкам, а таксама на спажывецкія патрэбы ў рамках крэдытнага канструктара тэрмінам да 5 гадоў незалежна ад спосабу забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытных дагаворах.

Прыпынены і прыём заявак на крэдыты для набыцця аўтамабіляў Geely са стаўкай на працягу Грэйс-перыяду 3,9% гадавых.

Застаюцца нязменнымі ўмовы крэдытавання будаўніцтва (набыцця) жылля з субсідаваннем па ўказе №240 і шэраг іншых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула