БЕЛ Ł РУС

Аляксей Навальны шпіталізаваны ў цяжкім стане, магчыма, яго атруцілі 

20.08.2020 / 7:29

Nashaniva.com

абноўлена

Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны знаходзіцца без прытомнасці пасля атручвання і экстраннай пасадкі самалёта ў аэрапорце Омска. Пра гэта паведаміла яго прэс-сакратарка ў твітары, піша tass.ru.

«Цяпер Аляксей без прытомнасці», — напісала яна.

Яна паведаміла, што блогер з раніцы піў толькі гарбату, і выказала здагадку, што Навальнага маглі атруціць. «Дактары кажуць, што таксін хутчэй усмактаўся праз гарачую вадкасць», — дадала прэс-сакратарка Навальнага.

«Год таму, калі Аляксей сядзеў у спецпрыёмніку, яго атруцілі. Відавочна, цяпер з ім зрабілі тое ж самае», — адзначыла яна.

Галоўны доктар омскай бальніцы паведаміў, што Навальны ў цяжкім стане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула