БЕЛ Ł РУС

У ліку назіральнікаў, затрыманых на ўчастках, — супрацоўнік «Нашай Нівы» Аляксандр Пашкевіч

10.08.2020 / 18:57

Nashaniva.com

У ліку назіральнікаў, затрыманых на ўчастках, — кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік «Нашай Нівы», найінтэлігентнейшы чалавек Аляксандр Пашкевіч.

Ён як журналіст прысутнічаў на ўчастку для галасавання №103 у школе № 99 Мінска на вуліцы Берута, 13.

Апошняе паведамленне ад Алеся Пашкевіча прыйшло ў нядзелю а 20.17: «Яўна хочуць прыбраць». Больш на сувязь ён не выходзіў, на тэлефанаванні не адказваў.

Родныя і мы не маглі яго знайсці да вечара панядзелка, калі нам далі адказ, што ён знаходзіцца ў ЦІПе. Заўтра яго маюць судзіць за «хуліганства», паведамілі нам у МУС. Нібыта ён «чапляўся да людзей».

Кожнаму, хто ведае Алеся, выдатнага беларускага гісторыка сучаснасці, ясна, што гэта нахабная мана.

Толькі аднаму з карэспандэнтаў НН дазволілі прысутнічаць на падліку галасоў, усе астатнія былі выдаленыя з участкаў. Што характэрна, на тых самых участках былі не дапушчаныя да назірання за падлікам галасоў і незалежныя назіральнікі.

На адзіным участку, дзе карэспандэнт Нашай Нівы прысутнічаў на падліку, а камісія дзейнічала празрыста — гэта ўчастак нумар 26 у Копішчы пад Мінскам — Ціханоўская набрала 2341, Лукашэнка — 132 галасы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула