БЕЛ Ł РУС

Раўкоў напісаў прыхільнікам перамен: «Ніякая вы не большасць»

7.08.2020 / 11:12

Nashaniva.com

БелТА

Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Андрэй Раўкоў у сваім фэйсбуку выказаўся пра прыхільнікаў пераменаў.

«Не магу не звярнуць увагі на імкненне асаблівых крыкуноў усё ж правесці раздзяляльныя лініі ў грамадстве. Па прынцыпе «мы — вось такія, значыць, добрыя, а хто не такі — абсалютна ўсе дрэнныя». Заўважце, што гэтая ўстаноўка падобная да нацызму. Асабліва з улікам таго, што ніякая вы не большасць. Маю на ўвазе вы — крыкуны», — падкрэслівае Андрэй Раўкоў.

Ён канстатаваў, што ёсць людзі з розным меркаваннем. «Але ўсе мы — адно цэлае. Не трэба падзяляць грамадства па нейкіх прыдуманых вамі прыкметах. З гэтага пачыналіся грамадзянскія войны, вы гэтага хочаце?» — піша Раўкоў.

«Яшчэ турбуе падыход удзельнікаў сённяшняй пратэснай агітацыі да поглядаў на перспектывы развіцця краіны. «Разам», «Пераменаў». З кім разам? Якіх менавіта перамен? Вы несяце людзям пусты фанцік ад цукеркі. І гэта ўжо не жарт, гэта — падман!» — пераконвае сваіх сяброў Андрэй Раўкоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула