БЕЛ Ł РУС

На акне выбарчага ўчастка ў Гродне павесілі партрэт Лукашэнкі

5.08.2020 / 9:46

Nashaniva.com

У Гродне зафіксавана парушэнне выбарчага заканадаўства на ўчастку №11 Ленінскага раёна. Там побач з агульнаінфармацыйным плакатам аб выбарах вывешаны асобна партрэт аднаго з кандыдатаў, а менавіта Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе сайт elections2020.spring96.org.

Фотаздымкі ўсіх іншых кандыдатаў вывешаныя толькі на дзвярах на агульным плакаце. Гэта відавочна парушае прынцып роўнасці агітацыі.

Дадзены выбарчы ўчастак размешчаны ў інтэрнаце медкаледжа (вуліца Горкага, 61/1).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула