БЕЛ Ł РУС

Беларусь атрымае ў жніўні ад расійскіх кампаній 1,2 мільёна тон нафты

5.08.2020 / 09:39

Nashaniva.com

Расійскія кампаніі пацвердзілі заяўкі на пастаўку ў Беларусь у жніўні 1,21 млн тон нафты, паведаміў у аўторак журналістам прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка, піша ТАСС.

«Расійскія кампаніі пацвердзілі заяўкі на пастаўку ў жніўні 1,21 млн т нафты ў Беларусь, з іх 77 тыс. т будзе пастаўлена чыгуначным транспартам, астатняе — па нафтаправодзе», — сказаў Цішчанка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула