БЕЛ Ł РУС

Раўкоў: У Беларусі было шэсць спроб «каляровых рэвалюцый»

5.08.2020 / 08:37

Nashaniva.com

«Пачынаючы з 1994 года, ніводная значная выбарчая кампанія ў Беларусі не абыходзілася без вонкавага ўмяшання. Найноўшая гісторыя нашай краіны памятае як мінімум шэсць спроб каляровых рэвалюцый», — напісаў у сваім фэйсбуку дзяржсакратар Рады Бяспекі Андрэй Раўкоў.

У сваіх высновах Раўкоў спасылаецца на навуковую працу, зробленую ў Белдзяржуніверсітэце.

Цяпер жа, на думку Раўкова, адбываецца «трансфармацыя», якая «прадугледжвае кардынальнае дэмантаванне суверэнітэту Беларусі праз змяненне грамадскай свядомасці, каштоўнаснай базы насельніцтва і дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнага кіравання. А асноўнымі драйверамі ў гэтым павінны быць вонкава непалітызаваныя структуры, недзяржаўныя СМІ, блогасфера і сацыяльныя сеткі». Яны, піша Раўкоў, «выкарыстоўваюцца для прамыўкі мазгоў».

Фота на галоўнай старонцы — БелТА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула