БЕЛ Ł РУС

Былы папа Бенедыкт XVI цяжка захварэў

3.08.2020 / 15:13

Nashaniva.com

Jakob John Seewald

Папа на пенсіі Бенедыкт XVI, які адмовіўся ад пасаду ў 2013 годзе, цяжка хворы, паведамляе баварская газэта Passauer Neue Presse са спасылкай на біёграфа адстаўнога пантыфіка Петэра Зеевальда.

Паводле яго слоў, пасля вяртання з паездкі ў Баварыю на пахаванне свайго брата Георга Ратцынгера, які памёр 1 ліпеня ва ўзросце 96 гадоў, 93-гадовы Бенедыкт XVI захварэў на рожыстае запаленне (інфекцыйнае захворванне, выкліканае стрэптакокамі). Хвароба выклікае ў папы моцны боль, часам ён ледзь можа гаварыць, але яго розум і памяць па-ранейшаму ў поўным парадку, сцвярджае Зеевальд.

Па словах біёграфа, Бенедыкт XVI, з якім ён сустракаўся 1 жніўня, быў настроены аптымістычна і сказаў, што мае намер, калі дазволіць здароўе, працягнуць працу над мемуарамі (разам з Зеевальдам яны выпусцілі чатыры кнігі інтэрв'ю).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула