БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская пра дэбаты з Лукашэнкам: Я запрасіла яго амаль што як на белы танец

30.07.2020 / 21:5

Nashaniva.com

За гадзіну да пачатку мітынгу-канцэрту пачаліся тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты. Замест Аляксандра Лукашэнкі на іх выступіў Алег Гайдукевіч. Ціханоўская таксама не ўдзельнічала, аднак запрасіла Лукашэнку на дэбаты сам-насам у жывым эфіры на Бангалор.

У адказ на пытанне Свабоды, ці верыць яна, што Лукашэнка пагодзіцца на яе запрашэнне правесці з ёю дэбаты, Ціханоўская адказала: «Гэта ж яго права вырашаць, пагаджацца ці не. Я запрасіла яго амаль што як на белы танец».​

Фота Надзеі Бужан.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула