БЕЛ Ł РУС

Уначы каля будынка СІЗА на Валадарскага затрымалі актывіста Пятра Маркелава

30.07.2020 / 8:34

Nashaniva.com

belsat.eu

Затрыманне адбылося каля 23:30. Актывіст «Моладзевага блока» Пятро Маркелаў разам з іншымі прыйшоў падтрымаць дзяўчыну Дзмітрыя Фурманава Вольгу Каракіну. Яна трымае там галадоўку.

Прычына затрымання — нібы актывіст падобны на нейкага чалавека, у адносінах да якога маюцца падставы для затрымання. Пятра Маркелава павезлі ў невядомым накірунку. Верагодна, у РУУС Цэнтральнага раёна Мінска, піша spring96.org.

Нагадаем, з 26 ліпеня сваякі палітвязня — маці Вольга Фурманава і яго дзяўчына Вольга Каракіна — абвясцілі бестэрміновую галадоўку каля будынка СІЗА з патрабаваннем вызваліць Дзмітрыя Фурманава, які быў затрыманы ў Гродне 29 мая па справе Сяргея Ціханоўскага.

Цягам трох сутак з пачатку галадоўкі ні міліцыя, ні прадстаўнікі ўлады ніяк не рэагавалі на галадоўнікаў. 29 ліпеня раніцай паведамілі, што Дзмітрыя перавезлі ў следчы ізалятар у Жодзіне. Вольга Каракіна працягнула галадоўку на вуліцы Валадарскага. Падтрымаць яе прыходзіць шмат людзей, у тым ліку ноччу. Але 29 увечары да будынка СІЗА №1 на мікрааўтобусе прыехалі супрацоўнікі АМАПа, якія нейкі час дзяжурылі там да затрымання актывіста.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула