БЕЛ Ł РУС

У сістэме «Голас» ужо зарэгістравалася паўмільёна беларусаў

28.07.2020 / 21:21

Nashaniva.com

На сайце ініцыятывы «Голас» ужо зарэгістраваліся 503 022 чалавекі. Яны дэкларуюць гатоўнасць прыйсці на ўчасткі, прагаласаваць за свайго кандыдата, сфатаграфаваць бюлетэнь і даслаць здымак.

Асаблівасць праекта ў тым, што ён будзе працаваць нават пры заблакаваным сайце. Даслаць сфатаграфаваны бюлетэнь трэба будзе ў вайбер ці тэлеграм.

Каб паўнавартасна зарэгістравацца ў сістэме, карыстальніку прапануюць ўказаць свой нумар тэлефона, пашпартныя звесткі адпраўляць не трэба.

Праект запусцілі ўвечары 23 ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула