БЕЛ Ł РУС

У Гомелі ноччу п'яны кіроўца, сыходзячы ад пагоні ДАІ на хуткасці 150 км/г, пратараніў дзве машыны ВІДЭА

28.07.2020 / 19:58

Nashaniva.com

28 ліпеня даішнікі ў Гомелі ўбачылі каршэрынгавы аўтамабіль «Фольксваген», які рухаўся з няўключаным блізкім святлом фар у цёмную пару сутак. Міліцыянеры вырашылі спыніць аўтамабіль.

Кіроўца праігнараваў гэтае патрабаванне, павялічыўшы хуткасць аўтамабіля. Пачаўся пераслед.

У адной з дваровых тэрыторый, калі кіроўца заехаў у тупік і ўжо не меў магчымасці выехаць, ён разам з таварышамі-пасажырамі сталі выбягаць з машыны, якая наехала на два прыпаркаваныя аўтамабілі.

Праваахоўнікі затрымалі кіроўцу. Ім аказаўся 19-гадовы «бяспраўнік», які ўзяў каршэрынг у арэнду па чужых дакументах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула