БЕЛ Ł РУС

На трасе Мінск — Гродна збілі 18-гадовага хлопца на электрасамакаце. Ён у рэанімацыі

28.07.2020 / 12:54

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося вечарам 27 ліпеня на 250 км Мінск — Гродна — мяжа РБ, піша СК у сваім тэлеграм-канале.

33-гадовы мужчына на Citroen С8 здзейсніў наезд на 18-гадовага хлопца, які рухаўся ў спадарожным напрамку на электрасамакаце.

Малады чалавек рухаўся па праезнай частцы і не быў абазначаны святлоадбіўнымі элементамі. У яго цяжкія цялесныя пашкоджанні, хлопца даставілі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула