БЕЛ Ł РУС

Сфатаграфуй бюлетэнь і дашлі ў вайбер ці тэлеграм — у сістэме «Голас» ужо зарэгістравалася 350 тысяч беларусаў

25.07.2020 / 13:57

Nashaniva.com

На сайце ініцыятывы «Голас» ужо зарэгістраваліся 350 тысяч чалавек. Яны дэкларуюць гатоўнасць прыйсці на ўчасткі, прагаласаваць за свайго кандыдата, сфатаграфаваць бюлетэнь і даслаць здымак.

Асаблівасць праекта ў тым, што ён будзе працаваць нават пры заблакаваным сайце. Даслаць сфатаграфаваны бюлетэнь трэба будзе ў вайбер ці тэлеграм.

Каб паўнавартасна зарэгістравацца ў сістэме, карыстальніку прапануюць ўказаць свой нумар тэлефона, пашпартныя звесткі адпраўляць не трэба.

Праект запусцілі ўвечары 23 ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула