БЕЛ Ł РУС

Вярхоўны суд адхіліў скаргу Цапкалы на рашэнне ЦВК не рэгістраваць яго кандыдатам

20.07.2020 / 16:47

Nashaniva.com

Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэнне пакінуць без задавальнення скаргу экс-кіраўніка Парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы на рашэнне Цэнтрвыбаркама не рэгістраваць яго кандыдатам у прэзідэнты, паведамляе Інтэрфакс.

«Суд прыходзіць да высновы аб адсутнасці прававых падстаў для задавальнення скаргі Цапкала і адмены пастановы ЦВК ад 14 ліпеня 2020 года», — заявіла суддзя Ганна Сакалоўская падчас пасяджэння ў панядзелак.

Нагадаем, што паводле ЦВК у Цапкалы не было дастаткова подпісаў (75 тысяч пры патрэбных 100 тысяч)

Сам Валерый Цапкала казаў, што сабраў 214 тысяч подпісаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула