Пад Добрушам перакулілася аўто — кіроўца і пасажыр уцяклі, пакінуўшы недапітыя бутэлькі
У Добрушскім раёне аўтамабіль з'ехаў з дарогі і перакуліўся, ДТЗ адбылося 4 ліпеня недалёка ад аграгарадка Уць, паведамляе «ЧП Гомель».
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца і пасажыры маглі быць п'яныя. З месца здарэння яны збеглі.
У аўтамабілі знойдзеныя недапітыя спіртныя напоі.