БЕЛ Ł РУС

Вайсковец зенітнага палка з Барысава выратаваў і рэанімаваў на вадаёме пяцігадовага хлопчыка

2.07.2020 / 15:10

Nashaniva.com

Прапаршчык Максім Шышло заўважыў, як пяцігадовы хлопчык, купаючыся ў вадаёме, адплыў амаль на 20 метраў ад берага і замер на паверхні вады, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Фота Мінабароны

Вайсковец не раздумваючы кінуўся ў ваду, а калі дастаў дзіця, яно было без прытомнасці.

Разам з падаспелым мінаком прапаршчык рэанімаваў хлопчыка. На шчасце, дзіця ўдалося выратаваць. Яго, дарэчы, таксама завуць Максім.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула