БЕЛ Ł РУС

Ратавальнікі вызвалілі групу качанят з воднай пасткі ў сталіцы ФОТЫ

28.06.2020 / 14:48

Nashaniva.com

Аперацыя па выратаванні чатырох качанят разгарнулася ў акваторыі Цнянскага вадасховішча раніцай 28 чэрвеня, паведамляе МНС.

Пра качанят, што трапілі ў пастку, паведаміў мінак. Работнікі МНС паехалі дапамагчы качкам.

Птушаняты апынуліся ў збудаванні з вадаспадам паблізу вуліцы Мірашнічэнкі, адкуль самі выбрацца не маглі. Побач з імі знаходзілася дарослая качка, магчыма, іх мама. Каля 10:00 качынае сямейства ўз'ядналася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула