БЕЛ Ł РУС

На Нямізе аўтамабіль пратараніў металічную агароджу гандлёвага цэнтра

18.06.2020 / 10:04

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння раніцай, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

Кіроўца «Лады» рухаўся па Нямізе з боку праспекта Пераможцаў у накірунку Гарадскога Вала ў другой паласе.

Пры перастройванні ў першую паласу кіроўца не саступіў дарогу «Маздзе». «Мазда» ў выніку пратараніла металічную агароджу. Пацярпелых няма. 

Фота ДАІ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула