БЕЛ Ł РУС

Шэф паліцыі Атланты падала ў адстаўку з-за смерці афраамерыканца пасля затрымання

14.06.2020 / 10:37

Nashaniva.com

Гэта паведаміла мэр амерыканскага горада Лэнс Ботамс. Яна адзначыла, што не лічыць абгрунтаваным прымяненне паліцэйскімі зброі ў гэтым выпадку.

Інцыдэнт адбыўся ў пятніцу вечарам. Паліцэйскі застрэліў нецвярозага афраамерыканца Рычарда Брукса, які заснуў у машыне, з-за чаго іншыя аўтамабілі не маглі прыпаркавацца ля рэстарана. Паводле паліцыі, Рычард Брукс адабраў у паліцэйскіх электрашокер.

У канцы мая ў ЗША пачаліся масавыя пратэсты з-за гібелі ў Мінеапалісе афраамерыканца Джорджа Флойда ад рук паліцэйскіх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула